Праз рэйкі
30 ЛІСТАПАДА
З 00:00 ДА 23:59
БЕЛАРУСКІ КОНКУРС
Рэж. Антось Сівых | Беларусь, Польшча | 2021 | 40 хв. | Дакументальны
ONLINE
У час вялікіх зменаў і абурэння шэсць беларускіх студэнтаў рознымі шляхамі апынаюцца ў польскім горадзе Лодзь. Выяўляецца, што і гэты горад перажывае час пераменаў. Кожны з герояў пражыў у Лодзі розную колькасць часу і цяпер мае ўласнае бачанне горада і сябе ў ім. Як гэта — жыць у Лодзі сёння, калі ўсё ў свеце так зменліва? Што героі думаюць пра горад? Чым яны займаюцца? Фільм дакументуе эпоху і лёсы, расказваючы пра трансфармацыю — у галоўных героях, у Беларусі і ў Лодзі.
Мова арыгіналу: беларуская, руская, польская
Субцітры: англійскія
Жывы, гумарыстычны і сур'ёзны дакументальны фільм пра шасцярых маладых людзей, якія вымушаныя былі з'ехаць з Беларусі і цяпер пераасэнсоўваюць сябе ў эміграцыі ў Польшчы
Фільм аглядае міжнароднае журы
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
НАШЫ ПАРТНЁРЫ