Мурашнік | Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззян
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка
Мурашнік

18+

Sipelgapesa

Рэж. Уладзімір Логінаў

У цэнтры фільма – пяціпавярховы сямістаячэйкавы гаражны масіў у раёне Ласнамяэ на ўскраіне Таліна, які з'яўляецца раёнам-пабрацімам Партызанскага раёну ў Мінску. Уладальнікі гаражоў выкарыстоўваюць яго для ўсяго, акрамя паркавання транспарту. Вось мужчына слухае старую папсу на зламанай магнітоле мэрсэдэса з 70-х, вось купка бодзібілдэраў распачынае бутэльку гарэлкі, вось інтэлігент грае на скрыпцы, а вось ахоўнікі абмяркоўваюць савецкія тэорыі змоваў. Камера Логінава дакументуе гэты мікракосм людзей, якія сталі мінулым.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

Жанр

Дакументальны

Год

2015

Краіна

Эстонія

Час

85 хв.