Аслы Озге робіць галоўным героем фільма свайго дзевяностагадовага бацьку, Фарука, дом якога збіраюцца вось-вось знесці. Фарук ходзіць на сустрэчы з будаўнічай кампаніяй, спадзеючыся адкласці знос будынка, у якім ён пражыў многія дзесяцігоддзі. Паступова вымысел пераплятаецца з рэальнасцю — і межы між імі размываюцца. Зняты ў аўтэнтычных лакацыях і заснаваны на рэальных людзях і падзеях, новы фільм Аслы Озге прапаноўвае ўнікальны, інтымны погляд на жыццё старога мужчыны ў дынамічным Стамбуле, даследуе не толькі вынікі джэнтрыфікацыі, але і складанасці стасункаў між бацькам і дачкой.
Мова арыгіналу: турэцкая Субцітры: беларускія | англійскія