Каманда сталых украінак-чырлідарак трымаецца за сваё сяброўства, пакуль кожная шукае свой шлях скрозь траўму вайны.
Эскалацыя вайны Расіі супраць Украіны робіцца выпрабаваннем для, здаецца, непарушнай еднасці яскравай каманды чырлідарак узростам за 50 пад назвай Nice Ladies. Перад жанчынамі паўстае невыносны выбар між радзімай і роляй бабулі, між «з'ехаць» і «застацца». Душа каманды Света ўцякае ў Нідэрланды разам з сям'ёй, а капітанка Валя і трэнерка Надзя застаюцца пад бамбёжкамі ў Харкаве. Аддзеленыя адна ад адной, яны чапляюцца за свае сувязі, каб не страціць розум ад жаху, душэўнага болю і віны выжылай, што грызе Свету. Ці здолее каманда зноў з'яднацца, уратаваць сваё сястрынства і знайсці агульную мову, не зважаючы на шнары вайны?
Мова арыгіналу: украінская, руская, англійская Субцітры: беларускія | англійскія