Дзяўчына на мяжы нервовага зрыву: ратуючыся ад пераследаў на радзіме, маладая актрыса пераязджае ў Польшчу, дзе становіцца ахвярай сэксуальнага дамагання. Меладрама са шчаслівым канцом, у якой тэма нацыянальнай траўмы суседнічае з актуальным еўрапейскім трэндам барацьбы жанчын за свае правы.
Гісторыя беларускай эмігранткі Наталлі, якая з'ехала ў Польшчу ад пераследу за ўдзел у пратэстах. Дзяўчына рыхтавалася стаць актрысай, але ў Польшчы працуе прыбіральшчыцай. Каб дасягнуць сваёй мэты — выступаць на сцэне, — Наталлі даводзіцца сутыкнуцца са сваімі страхамі — пасля турмы яна баіцца яркага святла. У Польшчы дзяўчына заводзіць новых сяброў, але праз сваю наіўнасць ледзь не становіцца ахвярай чалавека, які толькі здаецца дабрадзеем.
Мова арыгіналу: польская Субцітры: беларускія, англійскія | літоўскія (Вільнюс)