Транзіт

Парушаючы забароны: мастак-акцыянiст Аляксей Кузьмiч дае ключы да асэнсавання свайго мастацтва дзеяння.

Свет знаходзіцца ў транзіце: велізарная колькасць людзей жыве, адарваная ад сваёй зямлі, у лімбе, у бязважкасці, у чаканні. Гісторыя Аляксея Кузьміча, аднаго з «транзітных людзей»: праз затрыманне і збіццё, уцёкі з ізалятара на Акрэсціна, вымушаную эміграцыю, чарговыя ўцёкі — ужо да прарастання на новых месцах у Еўропе. Усё для таго, каб аднойчы вярнуцца ў кропку, з якой пачаўся рух: Няміга, Беларусь, 9 жніўня 2020.

Мова арыгіналу: руская
Субцітры: англійскія