Прамень

Партрэт жанчыны ў прамяні: балючая споведзь мастачкі, якая разадрала гістарычныя раны і стала ахвярай сэксісцкага палявання на ведзьмаў

«Прамень» — дынамічны дакументальны фільм, які распавядае пра мала вядомы за межамі Даніі, але гучны арт-скандал вакол інсталяцыі «Скульптура міру». Створаная ў 1995 годзе Элле-Мі Эйдруп Хансэн у гонар 50-й гадавіны вызвалення краіны ад нямецкай акупацыі, яна ўяўляла сабой лазерны прамень даўжынёй 532 кіламетры, які злучаў 6000 існуючых ваенных бункераў, пабудаваных дацкімі рабочымі для нацыстаў. Праект падкрэсліў трывожную дваістасць у калектыўнай памяці датчан, бо гэтыя збудаванні, па сутнасці, з'яўляюцца забытымі прыкметамі супрацоўніцтва з акупантамі. Мастачка хацела асвятліць неадназначнае пытанне, але толькі выклікала на сябе гнеў ветэранаў супраціву, СМІ і патрыярхальных уладаў, якія доўгія гады падтрымлівалі гістарычны імідж Даніі як нейтральнай краіны. На Эйдруп пасыпаліся ідэалагічныя абвінавачванні і пагрозы расправы, а яе кар’ера практычна пайшла пад адхон на наступныя 20 гадоў.

Мова арыгіналу: дацкая
Субцітры: беларускія, англійскія