Жыццё ў чамаданах. Рэчы і нічога лішняга: заснаваныя на бытавых дробязях драматычныя сведчанні маладых людзей, вымушаных у фатальны час войнаў і рэпрэсій прымаць вокамгненныя рашэнні наконт сваёй будучыні.
Што на душы ў чалавека, які вырашыў пакінуць сваю краіну? І без таго няпростае рашэнне ўскладняецца, калі абставіны не пакідаюць часу падумаць і падрыхтавацца да ад’езду. У фокусе стужкі — псіхалагічныя наступствы, якія даганяюць вымушаных бежанцаў на чужыне.
Мова арыгіналу: руская, украінская, англійская Субцітры: англійскія | літоўскія (Вільнюс)