Песні зямлі, што павольна гарыць

Рэфлексіўнае назіранне за Украінай у ваенныя часы пераплятаецца з расказамі відавочцаў, асэнсоўваючы найглыбейшую трагедыю: нармалізацыю вайны.

Пейзажы, рэдкія размовы і выпадковыя сустрэчы, гукі, што ўплятаюцца ў карціну і выблытваюцца з яе, — вось што складае «Песні зямлі, што павольна гарыць». Зняты з розных адлегласцей да фронту, гэты аўдыявізуальны дзённік паглыблення Украіны ў бездань татальнай вайны прасочвае малазаўважныя змены ва ўкраінскім грамадстве. Рваныя акорды панікі і жаху першых тыдняў расійскага ўварвання паступова ператвараюцца ў застылую ціш прыняцця смерці і разбурэння, а потым і ў трагічную нармальнасць для мясцовых і хіба што спозненую думку для рэшты свету. На фоне (мета)фізічнага ландшафту калектыўнай катастрофы новае пакаленне ўкраінцаў і ўкраінак стараецца ўявіць будучыню.

Мова арыгіналу: украінская, руская
Субцітры: беларускія | англійскія