Чаму праца гукарэжысёра — гэта мастацтваГалоўны апавядальнік у фільме «Сляпы, які не хацеў глядзець "Тытанік"» — гук. Над ім працавалі сусветна вядомыя саўнд-дызайнеры і фолі-артысты Хейкі Коссі і Пітэр Альбрэхтсан. Перад камандай стаяла няпростая задача — перадаць гукавую карціну свету невідушчага чалавека. Для гэтага адмыслоўцы кансультаваліся з выканаўцам галоўнай ролі Петры Пайкаляйненам, які страціў зрок праз хваробу. Зорка дацкага саўнд-дызайну Пітэр Альбрэхтсан сустрэнецца анлайн з беларускім гукарэжысёрам Дзмітрыем Наталевічам і раскажа пра тое, як з дапамогай гуку перадаць змены ўнутранага стану і тактыльныя адчуванні героя, а таксама прыадкрые таямніцы, як ствараюцца фолі і мікс фільма і чаму гэта сапраўднае мастацтва.
Мова івента: англійская з паслядоўным перакладам на беларускую
Глядзець падзею:YouTube