ІВАЛУ

Меланхалічная і трагічная гісторыя пра дзяцінства, якое занадта рана скончылася, знятая пасярод велічных леднікоў Грэнландыі. Тут дзве сястры, Піпалюк і Івалу, жывуць разам са сваім бацькам у маленькім ціхім мястэчку. Аднойчы раніцай Піпалук прачынаецца і выяўляе, што Івалу бясследна знікла. Дзяўчынка, якую вядзе загадкавы крумкач, адпраўляецца на пошукі сястры. Першы фільм у гісторыі «Паўночнага ззяння» з намінацыяй на «Оскар».

Мова арыгіналу: грэнландская
Субцітры: беларускія | англійскія