Сонечная і настальгічная гісторыя сталення ў эпоху перамен
Лета 1989 года. Рыжанкi Паула і Лаура прыязджаюць на лета ў маленькі гарадок да сваіх стрыечных сясцёр. Прадастаўленыя самі сабе, дзяўчынкі атрымліваюць асалоду ад свабоды, строяць з сябе дарослых, шукаюць прыгоды і трапляюць у непрыемнасці. Заснаваная на рэальных падзеях гісторыя сталення разгортваецца на фоне палітычных узрушэнняў таго часу, калі Латвія толькі пачынала рабіць першыя крокі да незалежнасці. Рэжысёрка Мадара Дышлерэ капаецца ва ўласных успамiнах, ствараючы ў фільме ідылічную, салодкую і настальгічную карцінку ідэальных летніх канікул — калі нават будучыя ўзрушэнні ўспрымаюцца з дзіцячым запалам і непасрэднасцю. «Рай 89» — спроба захаваць момант сталення ў часы хаосу, у якім дзеці па-ранейшаму застаюцца дзецьмі, нягледзячы на напружанасць у дарослым свеце.