Кранальны фільм распавядае пра маладую дзяўчыну па імені Веера, якая выкарыстоўвае ролевую гульню жывога дзеяння (ларп) у якасці сродка ўцёкаў ад рэчаіснасці. З дапамогай гэтага сродка яна змагаецца з псіхалагічнымі праблемамі, з якімі сутыкаецца ў сваім паўсядзённым жыцці. Дзяцінства з гвалтоўным бацькам-алкаголікам і спробы даглядаць свайго брата-інваліда Віле ўносяць бязладдзе ў жыццё Вееры, і яна выкарыстоўвае ларп як спосаб справіцца з сітуацыяй. Пераўвасабленне ў сваё альтэр эга «Ві» і трэніроўкі фантастычных бітваў на мячах у краіне чарадзеяў і магічных чараў дапамагаюць ёй крыху абстрагавацца ад хваляванняў рэальнага жыцця. Дзякуючы знаёмству з новымі гісторыямі і ідэямі ў яе фантастычным свеце, Веера здольная справіцца са сваёй унутранай траўмай і стаць гераіняй сваёй уласнай гісторыі. Фільм зняты так магічна-прыгожа, што часам немагчыма адрозніць ці гэта дакументальная стужка, ці гульнявая.
Мова арыгіналу: фінская, англійская, балгарская Субцітры: беларускія