ЯКАБ, МІМІ І САБАКІ, ЯКІЯ РАЗМАЎЛЯЮЦЬ

Калі тата прывозіць Якабса ў прыгарад на лета, хлопчык не толькі знаёміцца з наваколлем, якога ён ні разу ў жыцці не бачыў, але і знаходзіць новых сяброў: стрыечную сястру ўсёзнайку Мімі і дзядзьку Кіта, былога марака. Акрамя таго, ён сустракае Боса, лідара зграі сабак, што размаўляюць па-чалавечы. Ці будуць нечаканыя сябры – Якабс, Мімі і сабакі – дастаткова адважнымі, каб выратаваць прыгарад ад багацея Калабка? Ён плануе ператварыць рамантычнае месца, адзін з самых старажытных раёнаў Рыгі, ў бяздушныя джунглі хмарачосаў і шкла.

Мова арыгіналу: латвійская
Агучка: беларуская