Амiр – актор і комік, які стварае рэальных персанажаў і гісторыі для медыя ў рэжыме рэальнага часу. Яго пастановачнае відэа пра бойку на вуліцы Осла становіцца аппулярным у сеціве і трапляе ў міжнародныя навіны ў 2014 годзе. Рэкламнае агенцтва ў Лос Анджэлесе прымае відэа за рэальнае і бачыць магчымасць выкарыстаць спрэчную славу Аміра для сваіх мэтаў. Яны хочуць зрабіць яго часткай правакацыйнай маркетынгавай кампаніi энергетычнага напою пад назвай Drib, але Амір мае свае ўласныя планы. Амір выконвае ролю самога сябе ў рэканструкцыі падзей, што адбылiся ў Лос-Анджэлесе. Яго вобраз вельмі памежны, прыдуманы, каб пазбегнуць юрыдычных складанасцяў. Але ўсё ідзе не зусім па плане.... Фільм заснаваны на рэальных падзеях.
Мова арыгіналу: англійская, нарвежская Субцітры: беларускія