Вядомы фінскі рэжысёр Доме Карукоскі стварыў байопік пра жыццё і творчасць мастака Тоўка Валіа Лааксанэна (aka Том з Фінляндыі), аднаго з самых уплывовых і знакамітых дзеячаў ХХ стагоддзя. Тоўка Лааксанэн вяртаецца дадому ў Фінляндыю пасля службы падчас Другой сусветнай вайны. У пасляваенным Хельсінкі ён робіць сабе імя, малюючы гомаэратычныя выявы маскулінных мужчын. Але перш чым стаць вядомым на ўвесь свет, Том з Фінляндыі мусіць разабрацца ў стасунках з сваёй сям’ёй і вырашыць праблемы непаразумення паміж яго мастацтвам і фінскім грамадствам.
Мова арыгіналу: фінская, англійская, нямецкая Субцітры: беларускія