Мартэ і Сілье сябравалі з дзяцінства. Але ім ужо амаль па 30, і яны не ведаюць, што будзе далей. Ці яны ўсё яшчэ маладыя ды перспектыўныя, ці ўжо незваротна дарослыя? Ці іх сяброўства ўсё яшчэ моцнае і прыемнае? Адной доўгай скандынаўскай светлай ноччу яны вяртаюцца дадому на афтэпаці. Якая будучыня іх чакае пасля: разам ці па-асобку?