Апісанне
Праграмай Sport Doc мы пачынаем серыю пазафестывальных паказаў фільмаў, якія мы не паспяваем паказаць пад час асноўнай праграмы фестывалю “Паўночнае ззянне” ў красавіку. У Sport Doc увайшлі тры яскравыя дакументальныя стужкі з Ісландыі, Фінляндыі і Швецыі.
Стужкі
“Тата любіць цябе” (рэж. Нінні Ракаса).
Стужка прысвечаная фінскаму баксёру Юссі Койвула, які страціў бацькоў ва ўзросце 12 гадоў, а пазней брата і сястру. Толькі бокс дапамог яму вытрываць і зараз, праз 17 год кар’еры, траўма ставіць пад пытанне ўсе ягоныя дасягненні.
“Унутры вулкану – уздым ісландскага футболу”
Каманда-сенсацыя, каманда-жарт Еўра-2016, які раз і назаўсёды перастаў быць смешным. Рэжысёр Сайвар Гудмундсан пачаў здымкі, калі галоўнай мэтай каманды Ісландыі было прайсці кваліфікацыю. Праз гэты фільм мы далучымся да страсянуўшых еўрапейскі футбол ісландцаў напачатку іх шляха і ўбачым нараджэнне легенды.
“Мілыя людзі” (рэж. Карын аф Клiнтберг, Андэрс Хельгесан).
Самалійскія бежанцы з легкай рукі журналіста Патрыка Андэрсана вучацца гуляць у хакей. Самалійцаў чакаюць 6 гарачых зімовых месяцаў падрыхтоўкі да чэмпіянату ў Сібыры, а нас – прыцягальнае відовішча цяжкай, камічнай і натхняльнай гісторыі пра чалавечнаць.