Як змясціць вялікую гісторыю ў кароткім метры
Размова з Эшлі Сміт, куратаркай праграмы Шведскіх кароткаметражак
Куратарка праграмы шведскіх караткаметражак Эшлі Сміт разам з кінакрытыкам Дар'яй Амельковіч абмяркуюць сюжэты кароткіх стужак, у якіх закранаюцца самыя розныя праблемы – гвалту, цялеснасці, таксічных стасункаў ды іншыя.
28/10/2020
20:00
Мадэратарка: Дар'я Амельковіч
Мова: англійская з перакладам
Бясплатна, па рэгістрацыі
Эшлі Сміт нарадзілася ў ЗША, мае ступені па кінематаграфіі Сафалкскага універсітэта ў Бостане і Стакгольмскага універсітэта ў Швецыі. У 2018 годзе яна абараніла доктарскую дысертацыю пра сучаснае выкарыстанне архіўных хатніх фільмаў. Два гады таму яна далучылася да Sisyfos Film Production, незалежнай прадзюсарскай кампаніі ў Стакгольме, якая займаецца вытворчасцю паўнаметражных дакументальных фільмаў. Эшлі таксама выкладае курсы кінамастацтва ў Стакгольмскім універсітэце і мае досвед працы на кінафестывалях, такіх як Стакгольмскі кінафестываль і Міжнародны фестываль караткаметражных фільмаў у Упсале ў Швецыі.


Дар'я Амельковіч – культурны журналіст, крытык. Скончыла журфак БДУ (Мінск), магістратуру ЕГУ "Візуальныя і культурныя даследаванні" (Вільнюс). Сябра ФІПРЭСІ. Піша для анлайн і друкаваных выданняў, сфера зацікаўленасцяў – кіно і фатаграфія.
Эшлі Сміт
Дар'я Амельковіч
Глядзець
размову
>>
Нашы партнёры
Як змясціць вялікую гісторыю ў кароткім метры
Размова з Эшлі Сміт, куратаркай праграмы Шведскіх кароткаметражак
Куратарка праграмы шведскіх караткаметражак Эшлі Сміт разам з кінакрытыкам Дар'яй Амельковіч абмяркуюць сюжэты кароткіх стужак, у якіх закранаюцца самыя розныя праблемы - гвалту, цялеснасці, таксічных стасункаў ды іншыя.
28/10/2020
20:00
Мадэратарка: Дар'я Амельковіч
Мова: англійская з перакладам
Бясплатна, па рэгістрацыі
Эшлі Сміт нарадзілася ў ЗША, мае ступені па кінематаграфіі Сафалкскага універсітэта ў Бостане і Стакгольмскага універсітэта ў Швецыі. У 2018 годзе яна абараніла доктарскую дысертацыю пра сучаснае выкарыстанне архіўных хатніх фільмаў. Два гады таму яна далучылася да Sisyfos Film Production, незалежнай прадзюсарскай кампаніі ў Стакгольме, якая займаецца вытворчасцю паўнаметражных дакументальных фільмаў. Эшлі таксама выкладае курсы кінамастацтва ў Стакгольмскім універсітэце і мае досвед працы на кінафестывалях, такіх як Стакгольмскі кінафестываль і Міжнародны фестываль караткаметражных фільмаў у Упсале ў Швецыі.


Дар'я Амельковіч – культурны журналіст, крытык. Скончыла журфак БДУ (Мінск), магістратуру ЕГУ "Візуальныя і культурныя даследаванні" (Вільнюс). Сябра ФІПРЭСІ. Піша для анлайн і друкаваных выданняў, сфера зацікаўленасцяў – кіно і фатаграфія.
Эшлі Сміт
Дар'я Амельковіч
Глядзець размову
>>
Нашы партнёры