Аўрора | Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянн
Аўрора  (16+)

Aurora

Рэж. Міія Тэрва

Аднойчы познім вечарам у фінскай Лапландыі ля кіёску з хот-догамі заўзятая тусоўшчыца Аўрора, якая паталагічна баіцца адказнасці, сустракае іранца Дарыяна. Дарыян знянацку просіць яе выйсці за яго замуж. Яму трэба ажаніцца з фінскай жанчынай, каб атрымаць прытулак для сябе і сваёй дачкі. Аўрора адмаўляе яму. Яна працуе майстрам па манікюры і плануе пераехаць у Нарвегію, каб перайначыць сваё жыццё. Аднак пасля сустрэчы з мілай дачкой Дарыяна Аўрора згаджаецца дапамагчы яму. Падчас того, як Аўрора знаёміць Дарыяна са шматлікімі жанчынамі, яны збліжаюцца. Калі з’яўляецца ідэальная кандыдатка на роль жонкі, Дарыян і Аўрора сутыкаюцца з цяжкім выбарам: рабіць выгляд, што яны шчаслівыя, альбо, нарэшце, перастаць уцякаць ад сябе.

 

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі
Беларуская прэм’ера

Жанр: 

Год:

Краіна:

Фікцыя

2019

Фінляндыя

Час:

1 г 46 хв

  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка