'Паўночнае ззянне' шукае кам'юніці-мэнэджэр_ку

Вітанкі!

Калі вы на гэтай старонцы, то ў нас ужо ёсць адна агульная цікавасць — кіно! Мы вельмі рады і спадзяемся, што ў нас атрымаецца пасупрацоўнічаць. Каб гэта адбылося, хочам больш пазнаёміцца.

Мы шукаем валанцёр_ку на пазіцыю кам'юніці-мэнэджэр_ка.

Што трэба будзе рабіць?

— прасоўваць нашы праекты (кінафестываль «Паўночнае ззянне», анлайн-кінатэатр VODBLISK) ў сацыяльных сетках;
— працаваць з беларускімі кам'юніці;
— камунікаваць з інфлюенсер_камі.

Гэта выдатная магчымасць, якая…

— можа стаць для вас бустам і дапамагчы зразумець, як уладкованыя працэсы ў кінасферы. Вы літаральна ўбачыце на свае вочы, як працуюць міжнародныя кінафэсты!
— спрыяе набыццю досведа працы ў камандзе класных прафесіянал_ак у сферы кіно.
забяспечыць вас праходкамі на offline-паказы ў Вільнюсе, Таліне, а яшчэ магчыма ў Варшаве (толькі «тсс», нікому не кажыце:)
— стане выдатным пунктам у графе CV вашага вопыту. Можам зрабіць ліст з падзякай для ўніверсітэта і іншых устаноў.
— можа стаць пачаткам нашага доўгага супрацоўніцтва, калі ў нас адбудзецца мэтч.

Праца дыстанцыйная, таму вы можаце знаходзіцца ў любым пункце свету.

Будзем чакаць вашыя заяўкі да канца чэрвеня.
Ці ёсць у вас досвед падобнай працы?