Iва Фельт | Фестываль кіно Паўночных і Балтыйс
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка
17 ТРАЎНЯ, 19:00

Кінатэатр «Мір» | вул. Казлова 4А

Конкурс постараў беларускіх кінафестываляў праводзіцца сумесна з B2B Doc - Baltic to Black Sea Documentary Network і Ji.hlava International Documentary Film Festival

Ідэя такога конкурсу з’явілася на кінафестывалі ў Іглаве, які вось ужо каля 10 гадоў праводзіць злёт міжнародных кінафестываляў Festival Hub у межах сваёй праграмы. У 2018 годзе Volia Chajkouskaya была запрошаная прадстаўляць кінафестываль «Паўночнае ззянне» ў Іглаве. Разам з «Паўночным ззяннем» свае канцэпцыі прадстаўлялі Berlinale Talents (Германія), Цэнтр Пампіду (Францыя), Marché du Film (Каны, Францыя) і іншыя.


Мэта конкурсу кінафестывальных постараў, які арганізуе “Паўночнае ззянне”, – паспрыяць кансалідацыі фестывальнага руху ў Беларусі, аб’яднаць існуючыя ў нашай краіне кінафестывалі, каб яны маглі адладзіць сталую камунікацыю, абменьвацца досведам і падтрымліваць адзін аднаго.


Дырэктар/ка ці праграмны/ая дырэктар/ка фэсту-пераможцы атрымае паездку на некалькі дзён на кінафестываль у Іглаву ў кастрычніку 2019 года.


У журы конкурсу постараў фестываляў кіно ўваходзяць: дызайнер Юрый Тарэеў, рэжысёр Макс Швед, незалежная крэатыўная дырэктарка Вера Філенка, кіраўнік праекта B2B DOC Алекс Шыраеў, дырэктарка фестывалю кіно «Паўночнае ззянне», прадзюсарка Воля Чайкоўская, мэнаджар праекту B2B DOC Алекс Шыряеў.

Працы прымаюцца да 25 красавіка.

Пазнаёміцца з умовамі конкурсу і падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы: https://goo.gl/CpAFxZ

Вынікі будуць абвешчаныя 17 траўня перад паказам дакументальнага фільма “Мая бабуля з Марса” ў кінатэатры “Мір”.