Дамова аб аказанні паслугі «Паўночнае Ззянне» Індывідуальным прадпрымальнікам Чайкоўскай Вольгай Мікалаеўнай праз сайт www.northernlightsff.com
1
Агульныя палажэнні
1.1. Сапраўдная дамова рэгулюе адносіны па аказанні паслугі "Паўночнае ззянне" Індывідуальным прадпрымальнікам Чайкоўскай Вольгай Мікалаеўнай кліенту.

1.2. У сапраўднай дамове выкарыстаны наступныя тэрміны і іх азначэнні:

ІП – Індывідуальны прадпрымальнік Чайкоўская Вольга Мікалаеўна.

Кліент – фізічная асоба, з якою заключаецца сапраўдная дамова.

Паслуга "Паўночнае ззянне" (www.northernlightsff.com) – тэлематычная паслуга па дазваленню доступу кліентам да відэа-кантэнту сайта www.northernlightsff.com. Пералік відэа-кантэнту зазначаецца на сайце www.northernlightsff.com

Дамова аб аказанні паслугі "Паўночнае ззянне" (www.northernlightsff.com) (далей – дамова) – публічная дамова далучэння, якая складаецца з сапраўднай дамовы і рэгістрацыйных даных, якія кліент уводзіць падчас рэгістрацыі на сайце www.northernlightsff.com, і павінна быць прынятай кліентам праз далучэнне да яго ўвогуле.

Канклюдэнтныя дзеянні – націсканне кнопак "Набыць білет", "Аформіць замову", "Дадаць у кошык" і запаўненне рэгістрацыйных даных у профілі кліента на сайце www.northernlightsff.com (далей – падключэнне паслугі "Паўночнае ззянне"). Выкананне кліентам канклюдэнтных дзеянняў азначае далучэнне да сапраўднай дамовы ўвогуле.

Рэгістрацыйныя даныя – даныя, якія кліент уводзіць падчас рэгістрацыі на сайце www.northernlightsff.com, якія ўключаюць прозвішча, уласнае імя, адрас электроннай пошты і нумар тэлефона.

Парадак аказання паслугі "Паўночнае ззянне", даведачна-інфармацыйныя матэрыялы і ўмовы аказання паслугі "Паўночнае ззянне" апублікаваны на сайце www.northernlightsff.com і з'яўляюцца неад'емнай часткай дамовы.

Ідэнтыфікатар кліента – унікальны ідэнтыфікатар кліента ў білінгавай сістэме кампаніі, які прысвойваецца кліенту пасля падключэння паслугі "Паўночнае ззянне". Ідэнтыфікатар кліента патрэбны для ўліку паслуг, якія аказваюцца кліенту, паступлення і расходвання грашовых сродкаў.

1.3. Дамова набывае моц з моманту падключэння паслугі "Паўночнае ззянне".

1.4. Каб падключыць паслугу "Паўночнае ззянне", кліент павінен выкарыстаць абсталяванне, якое мае сертыфікат адпаведнасці, які быў выданы у Нацыянальнай сістэме пацверджання адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.

1.5. Дзеючыя тарыфы на паслугу "Паўночнае ззянне" на момант аказання паслугі з'яўляюцца неад'емнай часткай дамовы і знаходзяцца на сайце www.northernlightsff.com
2
Правы і абавязкі бакоў
2.1. ІП абавязуецца:

1. пасля падключэння паслугі дазволіць кліенту доступ да паслугі "Паўночнае ззянне";

2. інфармаваць кліента праз сайт www.northernlightsff.com аб зменах у дамове, парадку аказання паслугі "Паўночнае ззянне", а таксама аб іншых зменах, якія звязаны з абслугоўваннем кліента ІП.

3. аказваць паслугу "Паўночнае ззянне" на ўмовах, якія прадугледжаны дамовай, парадкам аказання паслугі "Паўночнае ззянне", тарыфамі на паслугу "Паўночнае ззянне".

2.2. ІП мае права:

1. патрабаваць ад кліента выканання абавязкаў у згоднасці з дамовай;

2. змяніць у аднабаковым парадку ўмовы сапраўднай дамовы і апублікаваць змены на сайце www.northernlightsff.com

3. прыпыніць часткова альбо цалкам аказанне паслугі "Паўночнае ззянне" кліенту ў наступных выпадках:

  • у выпадку тэхнічнага пашкоджання абсталявання;

  • падчас прафілактычных работ;

  • у выпадку узнікнення ў кампаніі падстаў меркаваць, што кліент чыніць правапарушэнне, якое шкодзіць ІП альбо іншым асобам.

4. ажыццяўляць аўдыязапіс злучэнняў кліента з даведачна-інфармацыйнай службай кампаніі, абмяжоўваць у аднабаковым парадку доступ кліента да даведачна-інфармацыйнай службы ў выпадку звароту да спецыялістаў службы па пытаннях, якія не датычацца дзейнасці кампаніі і/альбо ў выпадку парушэння кліентам этычных нормаў і правілаў зносінаў.

5. уносіць змены ў пералік відэакантэнту.

2.3. Кліент абавязаны:

1. своечасова аплачваць паслугу "Паўночнае ззянне" ў адпаведнасці з дзеючай дамовай, тарыфамі і спосабам аплаты;

2. не перадаваць свае абавязкі па сапраўднай дамове трэцім асобам

2.4. Кліент мае права:

1. карыстацца паслугай "Паўночнае ззянне" ў адпаведнасці з тэхнічнымі здольнасцямі ІП;

2. звяртацца да ІП дзеля атрымання інфармацыі, якая датычыцца выканання дамовы
3
Агульныя умовы прадстаўлення паслугі "Паўночнае ззянне"
3.1. Паслуга "Паўночнае ззянне" прадстаўляецца на аснове папярэдняй аплаты.

3.2. Умовы прадстаўлення паслугі "Паўночнае ззянне", тарыфы прадстаўлены у даведачна-інфармацыйных матэрыялах, парадках і правілах, якія выдае кампанія. Даведачна-інфармацыйныя матэрыялы, парадкі і правілы даступны для азнаямлення на сайце www.northernlightsff.com

3.3. Праз далучэнне да сапраўднай дамовы кліент-фізічная асоба выражае згоду на збор, апрацоўку і захаванне персанальных даных, а таксама на іх выкарыстанне ў выпадках, якія не супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь.
4
Кошт паслугі "Паўночнае ззянне" і парадак аплаты
4.1. Кошт паслугі "Паўночнае ззянне" вызначаецца тарыфамі ІП, сапраўднымі на момант прадстаўлення паслугі.

4.2. Кліент абавязаны выконваць плацяжы ў памерах, якія неабходны для спісання грашовых сродкаў за спажытыя паслугі. Працэнты на выкананыя плацяжы не налічваюцца.

4.3. Кліент можа аплаціць паслугі з дапамогай сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання: інтэрнэт-банкінг і мабільны банк; праз сістэму "Разлік" (АРІП), на сайце кампаніі www.northernlightsff.com.

4.4. Аплата лічыцца завершанай пасля залічэння грашовых сродкаў на разліковы рахунак ІП. ІП не нясе адказнасць за затрымкі ў перадачы інфармацыі аб плацяжах па тэхнічных прычынах арганізацый, якія ажыццяўляюць прыём/перадачу/залічэнне плацяжоў.

4.5. Кліент выконвае аплату за паслугі з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, адраса электроннай пошты і нумара мабільнага тэлефона, і нясе адказнасць за дакладнасць, паўнату і карэктнасць інфармацыі, якую ўказвае ў плацежным дакуменце. Плацельшчык абавязаны захоўваць дакумент, які пацвярджае факт аплаты, да моманту залічэння грашовых сродкаў на разліковы рахунак ІП. У выпадку адсутнасці ў плацежным дакуменце дакладнай, поўнай і карэктнай інфармацыі ІП не нясе адказнасць за неадпаведнае і/альбо несвоечасовае залічэнне грашовых сродкаў, якое можа прывесці да спынення аказання паслуг, а таксама мае права адмовіць плацельшчыку ў звароце грашовых сродкаў.

4.6. ІП не мае права расходаваць грашовыя сродкі, якія паступілі на яго разліковы рахунак памылкова.

4.7. Зварот памылковых плацяжоў ажыццяўляецца плацельшчыку на падставе дадзенага плацежнага дакумента і дакумента, які сведчыць асобу. Расходы па звароце кампенсуе плацельшчык на падставе дзеючых тарыфаў.
5
Адказнасць бакоў
5.1. За невыкананне альбо неналежнае выкананне дамовы бакі нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым ІП не нясе адказнасць за выгоду, якую ўпускае кліент праз неналежнае выкананне дамовы.

5.2. Бакі не нясуць адказнасць за невыкананне альбо неналежнае выкананне сваіх абавязкаў па дамове, калі іх невыкананне выклікана дзеяннямі неадольнай моцы (выданне заканадаўчых актаў і іншыя дзеянні дзяржаўных органаў кіравання, вынікам якіх з'яўляецца абмежаванне магчымасці кампаніі прадстаўляць паслугі, а таксама стыхійныя бедствы, катастрофы, ваенныя дзеянні і іншае).

5.3. ІП не нясе адказнасць за часовыя збоі ў працы паслугі "Паўночнае ззянне", у тым ліку тыя, якія ўзніклі праз правядзенне іспытаў, мантажу, аднаўлення і тэхнічнага абслугоўвання абсталявання.

5.4. ІП не нясе адказнасць за любыя вынікі карыстання паслугай "Паўночнае ззянне".

5.5. Кліент не нясе адказнасць за захаванасць ідэнтыфікацыйных даных.

5.6. Ва ўсім іншым, што не рэгулюе сапраўдная дамова, бакі кіруюцца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

5.7. Спрэчкі па дамове вырашаюцца праз узаемныя перамовы. У выпадку недасягнення бакамі ўзаемнай згоды спрэчкі паміж імі вырашаюцца ў судах Рэспублікі Беларусь па месцы знаходжання адказчыка.
6
Тэрмін дзеяння дамовы і парадак яе змянення і скасавання
6.1. Дамова набывае моц з моманту падключэння паслугі "Паўночнае ззянне" і заканчваецца ў момант завяршэння прадстаўлення доступу да відэакантэнту, згодна з раскладам, які размешчаны на сайце www.northernlightsff.com .

6.2. Бонусы і зніжкі, якія прапануе кампанія кліенту ў рамках рэкламных акцый, не могуць быць выплачаны ў грашовым эквіваленце.

6.3. Змяненні дамовы адбываюцца праз размяшчэнне адпаведнай інфармацыі аб змяненні умоў сапраўднай дамовы, падраду аказання паслугі "Паўночнае ззянне", а таксама аб іншых зменах, якія звязаны з абслугоўваннем кліента ў кампаніі, на афіцыйным сайце кампаніі www.northernlightsff.com .
7
Спіс дадаткаў да Дамовы
Дадатак 1 – Пратакол узгаднення дагаворнага кошту

Індывідуальны прадпрымальнік Чайкоўская Вольга МікалаеўнаДзейнічае на падставе Пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ад 2 жніўня 2016 годаУНП 691816301 р/р № BY84 MTBK 3013 0001 0933 0003 7394у ЗАТ "МТБанк"220007, г. Мінск, вул. Талстога 10, Беларуськод MTBKBY22Адрас ІП: вул. М.М.Аляксандрава 2-46,Мінскі раён, аграгарадок Лясны, 223040, Беларусь
Дадатак 1 да Дамовы аб аказанні паслугі Kinomax
Пратакол узгаднення дагаворнага кошту