24 красавіка, 20:15

к-р "Мiр" | вул. Казлова 4а

Кiрстын Барфод. Размова пра фармiраванне жаданняў

Talk з удзелам прадзюсаркі Кірстын Барфод і беларускіх рэжысёрак, арт-актывістак і медыя пра фармiраванне нашых жаданняў.

Пад час дыскусіі будзе абмеркаваны прагледжаны фільм «Венера» з удзелам прадзюсаркі Кірстын Барфуд. А таксама будуць закранутыя пытанні пра розныя тыпы жаночай ідэнтычнасці, якія існуюць у сучасным свеце.

У працэсе дыскусіі мы абмеркуем некалькі асноўных пытанняў: 
1) Як масавая кульутра ўплывае на фарміраванне жаданняў? (сэксуальныя жаданні, жаданне выглядаць тым ці іншым чынам, жаданне самарэалізацыі, адчуванне сябе).
2) Якія культурныя прадукты могуць уплываць на фармірванне сэксуальных жаданняў? 

Спікеры:
Воля Чайкоўская, прадзюсарка, дырэктарка кінафестывалю “Паўночнае ззянне” 
Ірына Саламаціна, заснавацельніца праекты “Гендарны маршрут” (Беларусь)
Кірстын Барфуд, прадзюсарка фільма «Венера» (Данія) 
Воля Гапеева, паэтка, перакладчыца (Беларусь)

Дыскусія будзе праходзіць на ангельскай і беларускай мовах. 

 

  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка