Fake news | Фестываль кіно Паўночных і Балтыйс
16 ТРАЎНЯ, 14:00-17:00

Zal #2 у галерэі Арт-Беларусь | вул. Казлова, 3

Сесілія Б’ёрк
Максіміліян фан Эртрук
ЯК ДАВЯРАЦЬ ВЫЯВАМ У ЧАС FAKE NEWS І МЕДЫЯ-НЕПІСЬМЕННАСЦІ. ВЫЯВА І АНТЫ-ВЫЯВА
Майстар-клас ад рэжысёркі Сесіліі Б’ёрк і прадзюсара  Максіміліяна фан Эртурка

Абодва спікеры працуюць у адной з самых прагрэсіўных прадакшн-кампаній Швецыі - гётэборгскай Plattform Production. Сузаснавальнікам гэтай кампаніі з’яўляецца знакаміты рэжысёр Рубэн Эстлунд (“Форс-мажор”, “Квадрат”).

Сесілія і Максіміліян распавядуць пра прынцыпы працы калектыўнай платформы-кампаніі Plattform Production, пра філасофію ўспрымання выявы ў XXI стагоддзі. А таксама пра асаблівасці працы над дакументальным фільмам Ten Meter Tower, які стаў вірусным хітом у інтэрнэце, і INCIDENT BY A BANK Рубэна Эстлунда (2009), які з’яўляецца рээнэктмэнтам рэальнага рабавання банка, і які выграў Залатога мядзьведзя ў Берліне ў 2010 годзе. Яны прадэманструюць кейс-стадзі праектаў, распавядуць, як рабіць рэсёрч і прадзюсіраваць уплывовае і неабыякавае дакументальнае кіно.

Максіміліян, які, дарэчы, у дадзены момант прадзюсіруе фільм пра спявачку Bjork, таксама распавядзе пра новы дакументальны праект Broadcast (быў у стадыі распрацоўкі прадстаўлены на CPH:FORUM 2019) , капрадукцыю Швецыі і ЗША, якая будзе зроблена з архіўных запісаў Шведскага тэлебачання і даследуе феномен уплыву даступнасці здымання на камеру і як гэта ўплывае на паводзіны людзей. Пасля fake news ці можам мы ўсё яшчэ давяраць таму, што мы бачым?

  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка