Мастацкі фільм пра жыццё
23 ЛІСТАПАДА
З 00:00 ДА 23:59
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА
Рэж. Давіле Шаруцітэ | Літва | 2021 | 100 хв. | Ігравы
ONLINE
Летуценную міленіялку Давіле, якая толькі што вярнулася з парыжскіх вакацый, знянацку застае тэлефонны званок: памёр бацька. Раптоўна яна вымушана пагрузіцца ў пахавальную руціну, такую дыскамфортную і важную адначасова. Заказ вянкоў, аплата труны, пошук месца для правядзення памінак — усё гэта прымушае дзяўчыну задумацца аб уласным мінулым, постсавецкіх звычках і традыцыях, страху старасці і падобнасці да бацькоў. Цёзка галоўнай гераіні, рэжысёрка Давіле Шаруцітэ, расказвае пра сямейную трагедыю ў жанры «чорнай камедыі з каменным тварам»: падчас арганізацыі пахаванняў Давіле і яе ўстрывожаная маці акажуцца ў струмені абсурдысцкіх жыццёвых сітуацый, якія чаргуюцца з флэшбэкамі-ўспамінамі ў выглядзе VHS-запісаў з 1990-х гадоў.
Мова арыгіналу: літоўская
Субцітры: беларускія | англійскія
Жыццесцвярджальная драма ў абліччы пахавальнай камедыі
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
НАШЫ ПАРТНЁРЫ