Cферычнае кіно | Фестываль кіно Паўночных і Балтыйс
12 i 16 ТРАЎНЯ, 19:00

Мінскі Планетарый  | вул. Фрунзэ 2, парк Горкага

Сферычнае кіно пра Паўночнае ззянне

Сапраўднае Паўночнае ззянне ў Беларусі ўбачыць даволі няпроста - гэта рэдкая з’ява. Спецыяльна да 5-годдзя кінафестывалю “Паўночнае ззянне” мы ўпершыню робім паказы сферычнага кіно пра Паўночнае ззянне, каб вы змаглі атрымаць цудоўны досвед ад назірання за гэтай прыгожай прыроднай з’явай. Ехаць у Скандынаўскія краіны абсалютна не абавязкова. Паўночнае ззянне ва ўсёй прыгажосці можна пабачыць на нашым кінафестывалі. Ззя!

ПАЛЯРНАЕ ЗЗЯННЕ КАГАЯ  | Kagaya’s Aurora | Японія | 26хв. (Фільм дэманструецца з беларускімі субтытрамі)

АЎРОРА: ЦУДОЎНАЕ СВЯТЛО | Aurora: Lights of Wonder | Паўднёвая Карэя | 25 хв. (Фільм дэманструецца з ангельскімі субтытрамі)

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі. Спасылка на форму рэгістрацыі з'явіцца неўзабаве

  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка