Адкрытая лекцыя | Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўно
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка
11 ТРАЎНЯ12:00

Zal #2 у галерэі Арт-Беларусь | вул. Казлова, 3

Нукака Костар-Вальдаў

Акторка

Грэнландыя

Грэнландскае кіно, народжанае наноў. Як выглядае кінавытворчасць ў маленькай краіне. Адкрытая лекцыя акторкі Нукакі Костар-Вальдаў

Нукака Костар-Вальдаў — акторка, кампазітарка і спявачка. Нарадзілася ў 1971 годзе ва Уманаку на невялікай выспе Грэнландыі. Мае інуіцкія, нямецкія і нарвежскія карані. У 1990 годзе яна стала Міс Грэнландыя, а потым прадстаўляла сваю краіну на конкурсе Міс Сусвет. Скончыла Дацкую нацыянальную школу выканальніцкіх мастацтваў. Грала ролі ў тэатры, кіно і тэлепраектах.

Замужам за акторам Нікалаем Костарам-Вальдаў (вядомым па ролі Джэйме Ланістара ў серыяле «Гульня Тронаў»). Пара разам здымалася ў дацкім фільме “Заблукалы”.

Нукака таксама займаецца музычнай кар’ерай. Як кампазітарка працавала ў тэатры і кіно, спявала ў некалькіх гуртах. У фільме “Аноры”, які пакажуць на “Паўночным Ззянні”, яна акурат грае спявачку. Падчас лекцыі акторка распавядзе пра тое, як развіваецца кіно ў Грэнландыі, а таксама пра тое, як гэта - быць грэнладнскай акторкай, якая ўжо 25 гадоў жыве ў Даніі (Грэнландыя належыць Дацкаму каралеўству і ўваходзіць у яе як аўтаномная адзінка).


Мерапрыемства адбудзецца на ангельскай мове з перакладам.