Рэвалюцыя конікаў | Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка
Рэвалюцыя конікаў

HobbyHorse Revolution

Рэж. Сэльма Вілхунэн

Гульня з цацачным конікамі з`яўляецца традыцыйнай дзіцячай забавай у Фінляндыі. Але сучасныя фінскія падлеткі надалі новы ракурс старому хобі. «Рэвалюцыя конікаў» – новы погляд на маладых дзяўчат-падлеткаў, якія пераўтварылі свой запал у інструмент пашырэння магчымасцяў і стварылі супольнасць, якая ўжо нешта значыць у гэтым свеце. Дзякуючы сваёй перакананасці, любові і рэвалюцыйнасці, трое маладых дзяўчат: Аіску, Эльза і Аліса – запрашаюць ўсіх нас прыслухацца да нашых уласных унутраных цацачных конікаў. Супольнасці аматараў цацачных конікаў маюць акаўнты ў сацыяльныях сетках, ладзяць спаборніцтвы па ўсёй Фінляндыі. Кожны цацачны конік мае сваё ўласнае імя і асобу. Узроставы дыяпазон аматараў конікаў увесь час пашыраецца, найстарэйшым ужо больш за 20 гадоў. Мода на гульні ў цацачных конікаў ліхаманкава распаўсюджваецца і за мяжой.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі
Беларуская прэм’ера

Жанр

Дакументальны

Год

2017

Краіна

Фінляндыя

Час

88 хв.