ДАМЫ
20 ЛІСТАПАДА
З 00:00 ДА 23:59
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА
Рэж. Лайла Пакалніня | Латвія | 2021 | 121 хв. | Дакументальны
ONLINE
Якое месца можа быць больш інтымным, чым дом? І як шмат людзей гатовы ўпускаць у свой дом чужынцаў, не кажучы ўжо пра здымачную групу дакументальнага фільма? Разнастайныя жыхары Латвіі і іх дамы — галоўная тэма эксперыментальнай працы рэжысёркі Лайлы Пакалніня, пастаяннай госці «Паўночнага ззяння». Правілы гульні простыя: Лайла і аператар Гінц Берзіньш просяць насельнікаў выйсці вонкі і замерці насупраць акна роўна на адну хвіліну. Мэта — стварыць нешта накшталт серыі сямейных фатаграфій, сіметрычных і быццам бы зробленых калісьці даўно ў мінулым. Нягледзячы на знешнюю прастату кароткіх замалёвак, кожная з іх дазваляе даведацца больш праўды пра людзей у кадры, чым самае маштабнае сацыяльнае даследаванне: па дэталях інтэр'ераў, мове, фонавых гуках тэлевізара і спробах уціхамірыць дзяцей і сабак.
Мова арыгіналу: латвійская, руская, англійская
Субцітры: беларускія | англійскія
Фільм-інсталяцыя Лайлы Пакалніня — паэтычная і эстэтычная ода дамашняму асяроддзю
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
НАШЫ ПАРТНЁРЫ