У крыві | Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае Ззянн
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка
У крыві

16+

I blodet

Рэж. Расмус Хэйстэрберг

Лета, вечарынкі, музыка, сяброўства, сэкс, дзяўчыны, бясконцыя дні і светлыя ночы, магічны цёплы летні Капенгаген, маладосць і невыносная легкасць быцця, праз якія рашуча немагчыма адчуваць нешта сапраўднае. Чатыры студэнты-медыкі, якім усё ў гэтым жыцці даецца лёгка, намагаюцца пасталець, навучыцца цаніць адзін аднаго і ратуюцца ад адзіноты як могуць. Дэбютная рэжысёрская праца ад сцэнарыста блакбастэра «Дзяўчына з татуіроўкай дракона» крытыкуе летуценнасць новага пакалення і праводзіць іх праз выпрабаванні жыцця на фоне чароўных відаў дацкай сталіцы. Ад усяго, здаецца, падзяляеш ранкавае пахмелле з персанажамі.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

Жанр

Драма

Год

2015

Краіна

Данія

Час

104 хв.