12 ТРАЎНЯ, 12:00-13:00

Кінастудыя “Беларусьфільм” | пр-т Незалежнасці 68
 

Iва Фельт

Кінапрадзюсар

Эстонiя

ЯК ВЕСЦІ ОСКАРАЎСКУЮ КАМПАНІЮ І КОЛЬКІ ГЭТА КАШТУЕ
Майстар-клас прадзюсара Іва Фельта

Іва Фельт – кінапрадусар, дзякуючы якому эстонскае кіно робіцца заўважным ва ўсім свеце. Фільмы, за якія ён бярэцца, намінуюцца на “Залаты Глобус” і “Оскар”. На рахунку прадусара ўжо тры стужкі, якія высоўваліся ад Эстоніі на прэмію Амерыканскай акадэміі. Прычым дзве з іх – ваенная драма “Мандарыны” і байапік “Фехтавальнік” – нават выходзілі ў шорт-ліст.

 

Ці можа нацыянальнае кіно канкураваць з галівудскім? І як зладзіць оскараўскую кампанію і колькі гэта каштуе? З нагоды таго, што сёлета два беларускія фiльмы былі ў лонг-лісце на “Оскар” (фільм “Дарога” рэж. Дзмітрыя Калашнікaва, прад. Воля Чайкоўская, і фільм “Хрусталь” рэж. Дар’я Жук (сёлета на постарах Ззяння) у беларусаў ёсць нагода гаварыць пра “Оскар” больш прадметна.


Мерапрыемства адбудзецца на рускай мове.


Мадэратарка: дырэктарка фестывалю “Паўночнае Ззянне” Воля Чайкоўская

  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка