Ян Вардзёен | Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўн
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка
23 красавіка, 15:00

Культ. цэнтр «КОРПУС» | пр. Машэрава, 9

 Ян Вардзёен

Фільммэйкер, музыка і рэстаратар

Як здымаць самыя касавыя фільмы ў нарвежскім пракаце без кінаадукацыі.

Ян Вардзёен вядомы ў Нарвегіі ў першую чаргу як Mr. Grünerløkka - рэстаратар, які ажывіў некалі закінуты раён Осла і ператварыў яго ў моднае месца. Ён таксама займаецца музыкай, піша і выконвае свае песні. У 2014 годзе Ян упершыню паспрабаваў сябе ў ролі рэжысёра, і з тых часоў выпусціў ужо 4 фільмы, у якіх выступаў як рэжысёр, прадзюсар, сцэнарыст, аўтар музыкі і нават часам у якасці акцёра. Спалучаючы ў сабе несуцішную энергію і густ, сваімі фільмамі Ян даказвае, што на ўсё ў гэтым жыцці хапае часу, а мастацтва можна ствараць і без лішніх пакутаў.

На сваёй лекцыіі Ян раскажа, як паспяваць кіраваць сваім бізнэсам і адначасова выцягваць на сабе на тры ролі ў вытворчасці свайго фільма, як карыстацца часам і як паспець выпусціць 4 стужкі за 4 гады, не маючы ніякай кінаадукацыі.

Мова майстар-класу: англійская, паслядоўны пераклад на беларускую.

Уваход: вольны, па папярэдняй рэгістрацыі.