Журы беларускага конкурсу
Сакарыс Стора
Наталля Лібэт
Памела Тола
Акторка, пісьменніца, рэжысёрка
(Фінляндыя)


Памела Тола пачала граць на сцэне ў 9 гадоў: відэафільмы і аматарскі тэатр былі яе хобі. Пазней навучалася ў Theatre Academy of Helsinki, дзе атрымала ступень магістра тэатральных мастацтваў у 2008 годзе. Паваротным момантам яе кар'еры стала роля ў фільме Домэ Карукоскі Tyttö sinä olet tähti («Прыгажуня і пачвара», 2005), за якую Памела атрымала першую намінацыю на фінскую ўзнагароду Jussi. Грала яна і ў іншых творах Карукоскі: Napapiirin sankarit («Лапландская адысея», 2010) і Leijonasydän («Сэрца льва», 2013). У 2018-м Памела дэбютавала як рэжысёрка з фільмам Swingers («Свінгеры»), а праз два гады свет пабачыў яе Teräsleidit («Жалезныя лэдзі»). Тола і дагэтуль грае на сцэне, піша і рэжысуе, на 2023 год ужо анансаваныя яе праекты.
Прадзюсарка
(Украіна)


Наталля Лібэт займаецца прадзюсаваннем фільмаў з 2017-га, з нядаўняга часу яна сузаснавальніца кіеўскай жаночай кампаніі 2Brave Productions. У фільмаграфію Наталлі ўваходзяць «Стоп-Земля» Кацярыны Гарнастай («Хрустальны мядзведзь» у секцыі Generation 14+ на Berlinale 2021) і прадзюсарская супраца над фільмамі «Анна» (Anna) Дэкеля Бэрэнсана (найлепшы кароткаметражны фільм на BIFA 2019) і «Парфенон» (Parthenon) Мантаса Кведаравічуса (сусветная прэм'ера ў рамках Critics' Week на 2019 IFF у Вене). Атрымала ўзнагароду ад 2000 Edmund Muskie/Freedom Support Act Graduate Fellowship, адказная за адукацыйныя праграмы Асацыяцыі кінаіндустрыі Украіны (FIAU), сябра Еўрапейскай і Украінскай кінаакадэмій, выпускніца адукацыйнай праграмы EURODOC 2021.
Рэжысёр, сцэнарыст
(Фарэрскія астравы)


Народжаны ў 1986-м, фарэрскі рэжысёр Сакарыс Стора здымае фільмы на роднай мове. Прысвяціў колькі гадоў вывучэнню кіна- і відэавытворчасці ў Agder Folkehøgskole і Nordland Kunst- og Filmfagskole ў Нарвегіі. Першы Geytin — прэмію нацыянальнага кінаконкурсу Faroese Film Award — Сторы прынёс кароткаметражны фільм Summarnátt («Летняя ноч») у 2012-м. На Berlinale 2014 у секцыі Generation 14+ узяў узнагароду яго Vetrarmorgun («Зімовая раніца»). Першы поўнаметражны фільм рэжысёра, Dreams by the Sea («Мары каля мора»), быў паказаны ў 2017-м на кінаконкурсе Reykjavík International Film Festival, дзе ў 2010-м Стора выйграў у намінацыі «Найлепшы кароткаметражны фільм новага рэжысёра» з фільмам Passasjeren («Пасажыры»). Цяпер Сакарыс Стора ўваходзіць у журы Faroese Film Award.