Каці Вік пра | Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўно
21 красавіка, 14:00-16:00

Кiнастудыя "Беларусьфiльм" | пр-т. Незалежнасцi 98

Каця Вiк

Рэжысёрка

Швецыя

«Як праца з Рубэнам Эстлундам і Роем Андэрсанам натхняе на здымкі свайго фільма».

Доўгi час працавала як кастынг-дырэктарка, прадзюсарка i другая рэжысёрка. У яе паслужным спiсе – супрацоўніцтва з уладальнікамі Канскай Пальмавай галінкі, Берлiнскага Залатога льва і намінантамi на Оскар – Роям Андэрсанам («Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра жыццё», 2014) і Рубэнам Эстлундам («Форс-мажор», 2014, «Квадрат», 2017).

Каця мае ступень магістра выяўленчых мастацтваў у кіно, скончыла Акадэмію Валанд у Гётэборгу.
У Беларусь Каця прыедзе са сваім дэбютным рэжысёрскім фільмам – «Былая жонка», якi распавядае сатырычную гісторыю  чалавечых узаемаадносінаў – ад закаханасці да разводу.

 

Выбраная фільмаграфія

Рэжысёрка:

«Былая жонка» (2017)

«Victim-Mentality Rhetoric» (кароткі фільм, 2013)

 

Асістэнтка рэжысёра:

PLAY (2011, рэж. Рубэн Эстлунд)

«Выпадак каля банка» (кароткі фільм, 2010, рэж. Рубэн Эстлунд)

 

Кастынг-дырэктарка:

«Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра жыццё» (2014, рэж. Рой Андэрсан)

«Форс-мажор» (2014, рэж. Рубэн Эстлунд)

PLAY (2011, рэж. Рубэн Эстлунд)

«Выпадак каля банка» (кароткі фільм, 2010, рэж. Рубэн Эстлунд)

«Добраахвотна-прымусова» (2008, рэж. Рубэн Эстлунд)

Мадэраваная лекцыя шведскай рэжысёркі Каці Вік пра уласную рэжысёрскую працу і працу кастыг-дырэктаркай для фільмаў культавых рэжысёраў.

Мадэратарка: Воля Чайкоўская

  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка