Каханне & расставанне
29 ЛІСТАПАДА
З 00:00 ДА 23:59
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА
Рэж. Мoд Нюкандэр | Швецыя | 2022 | 79 хв. | Дакументальны
ONLINE
У пачатку 2000-х Мод Нюкандэр зняла кароткаметражны фільм «Каханне і рыбныя палачкі» — пра сваіх сяброў, маладых бацькоў, у якіх нарадзілася першае дзіця праз год пасля знаёмства. Панк-паэт Ёхан, акторка Лена і двое іх маленькіх дачок уладкоўваюць побыт у невялікай стакгольмскай кватэрцы, шмат смяюцца і разважаюць, дзе б дастаць грошай на будучыню. Амаль праз 20 гадоў рэжысёрка зноў здымае пару — ужо з трыма дочкамі і ў працэсе разводу. Флэшбэкі ў бурную маладосць, якія чаргуюцца з кранальнымі хатнімі эпізодамі ў цяперашнім часе, дазваляюць падрабязна прасачыць, як зараджалася каханне двух людзей і ў які момант яно дало расколіну. Асабістая гісторыя Ёхана і Лены паступова становіцца ўніверсальнай для многіх пар па ўсім свеце.
Мова арыгіналу: шведская
Субцітры: беларускія | англійскія
Цёплая чалавечая гісторыя аб разводзе як адзіным спосабе захаваць каханне
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
НАШЫ ПАРТНЁРЫ