КIHØ IДЗЕ АРХІЎ 2021
КIHØ IДЗЕ АРХІЎ 2021
VII фестываль кіно Паўночных I БАЛТЫЙСКIX краін

МАНIФЕСТ
МАНIФЕСТ
МАНIФЕСТ
МАНIФЕСТ
МАНIФЕСТ
Мы пастаянна задаем сабе пытанні: куды мы ідзем? Насустрач чаму мы рухаемся? Асабліва, мы задаем сабе гэтыя пытанні, калі здаецца, што ўсё спынілася, тупік, надзеі няма ці яна паслабела, калі з'яўляецца адчуванне, што няма развіцця і не зразумела, які вынік нас чакае наперадзе.

У моманты ўздыму і радасці такія пытанні надаюць сілаў, матывацыі, адчуванне маштабу і перспектывы. У моманты роспачы і адчаю — гэтыя пытанні могуць бянтэжыць і турбаваць разварушаную свядомасць яшчэ больш, блытаць думкі і абуджаць страхі.

А раптам будзе яшчэ горш? А, можа быць, лепей было наогул нічога не спрабваць і не рабіць? А можа?... А што калі? А рабіць кінафестываль ці не рабіць? А рабіць яго ў online-фармаце ці ўжывую? І так далей да бясконцасці. І так можна проста з'ехаць зглузду ад колькасці пытанняў і адсутнасці дакладных адказаў і гарантый.

Гэтыя навязлівыя думкі-сумневы не робяць нашае жыццё лягчэйшым. Мы ніколі не даведаемся "а што калі". Ёсць толькі тут і цяпер. А час ідзе. І даводзіцца рабіць выбар за выбарам, якія вядуць нас туды, дзе мы цяпер.

Хтосьці можа параіць нам, што рабіць? Не. Хтосьці можа гарантаваць нам той ці іншы канкрэтны вынік? Не. Адзінае, што мы можам рабіць - гэта рабіць ўсё, што ў нашых сілах. Адзінае, да каго мы можам звяртацца - да сябе. Усе адказы ўнутры нас саміх. А час ідзе. І за сумневамі вельмі лёгка спыніцца і згубіць гэты час. Час - усяму галава. Усё — справа часу. Час усё загойвае. Так прынята казаць з дарослай свядомай пазіцыі.
А што мы? Мы ідзем! Мы стараемся не губляць часу, захаваць тое лепшае, што яшчэ маем, захаваць адно аднаго і, можа быць, нават стварыць нешта новае і класнае. Нейкае зернейка закласці на будучыню, дыхаць, пасьміхацца, падтрымліваць адна адну і адно аднаго, радавацца побытавым дробязям, што яшчэ засталіся ў зоне нашага кантролю, каб канчаткова не згубіць сэнс. Мы ідзем, факусуемся на дабрыні і каханні, на тым, каб ствараць новыя, але па-звыкламу класныя рэчы, каб ззяць, і каб трошку святлей стала навокал ад таго, што мы робім. Таму — кіно ідзе!

Кіно ўвасабляе нашу нязломную волю і аптымізм, нашую прагу да жыцця і справядлівасці. Права - людзьмі звацца. Кіно ідзе таксама, як і час, імкліва і павольна, хаатычна і структуравана, але несупынна. Кіно ідзе так, як вада камень точыць. Кіно ідзе, а кінафестываль "Паўночнае ззянне" — гэта казачны магічны праваднік, які зараджае стваральнай жыццёвай энергіяй усіх, хто да яго спрычыніцца і дакранецца.

У плыні сумневаў, мітрэнгаў і страхаў — рух — гэта адзінае, што нам застаецца. Не спыняцца! Дыхаць! Не спыняцца! Удох-выдых! Не спыняцца! Дыхаць! Рухацца! Рухацца! Ісці!

У рэшце рэшт, "Нашто ж на зямлі / Сваркі і звадкі, боль і горыч, / Калі ўсе мы разам ляцім /Да зор?".

Маніфест з нагоды слогану 7-га фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін "Паўночнае ззянне" — КІНО ІДЗЕ!

Заснавальніца і дырэктарка
кінафестывалю «Паўночнае ззянне»

Воля Чайкоўская
МАНIФЕСТ
КIHØ IДЗЕ 20—30.11.22