Маці | Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне»
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка
Маці

16+

Ema

Рэж. Кадры Кыўсаар

У маленькім эстонскім горадзе, дзе ўсе пра усіх ведаюць, у школьнага настаўніка Лаўры страляюць адразу пасля таго, як ён здымае грошы са свайго банкаўскага рахунку. Цяпер Лаўры ў коме, яго маці Эльза, якая трапіла ў пастку нешчасілвага шлюбу, вымушаная даглядаць непрытомнага сына. Чорная камедыя разгортваецца, калі да непрытомнага Лаўры заходзяць сябры і выдаюць свае таямніцы, а жаданне Эльзы вырвацца з клеці шараговага жыцця пераважае матчыны пачуцці. Гэтая таямнічая гісторыя стала Эстонскім прэтэндэнтам на Оскар-2017.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.

Жанр

Драма

Год

2016

Краіна

Эстонія

Час

89 хв.