Насустрач Паўночнаму | Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін
22 красавіка, 13:00-14:15

Галерэя Арт-Беларусь | вул. Казлова 3

Канцэрт-лекцыя пра скандынаўскую і балтыйскую музыку на «Паўночным ззянні»

22 красавіка ў 13:00 у рамках кінафестывалю «Паўночнае ззянне» ў галерэі Арт-Беларусь пройдзе канцэрт-лекцыя «Насустрач Паўночнаму ззянню» ў выкананні музычнага калектыву Bon Voyage пад кіраўніцтвам Вольгі Перагуд.

Што аб’ядноўвае знакамітага нарвежскага кампазітара 19 стагоддзя Уле Булля і пераможцу Еўрабачання 2009 Аляксандра Рыбака? Чым багатая Ісландыя, акрамя гейзераў і футболу? Адкуль у фінаў танга? Што хвалявала Эдварда Грыга, і якую музыку гулялі на вяселлях у Даніі ў даўнія часы?

Калі вам цікава даведацца адказы на гэтыя і іншыя пытанні – прыходзьце на канцэрт-лекцыю. Лекцыю чытае Вольга Перагуд - мастацкі кіраўнік калектыву Bon Voyage, выпускніца БДАМ, член журы міжнародных музычных фестываляў.

У выкананні Bon Voyage на мерапрыемстве прагучыць меладычная, рытмічная, рамантычная, таямнічая музыка з рэгіёну Паўночнай Еўропы і Балтыі.

 

Дзе: Арт-Беларусь, вул. Казлова 3, 22 красавiка (субота).

Пачатак мерапрыемства: 13:00

Уваход: 5 BYN

Bon Voyage - гэта праэкт, у склад якога ўваходзяць толькі дзяўчыны. Улетку 2017 года ён стаў адным з хэдлайнэраў Дзён культуры Фінляндыі ў Мінску.

Аснову рэпертуару калектыву складаюць папулярная класіка, мелодыі Брадвея, музыка кіно і арыгінальныя апрацоўкі песень народаў свету. Калектыў актыўна супрацоўнічае з пасольствамі Італіі, Венгрыі, Фінляндыі, з прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь, прымаюць удзел у мерапрыемствах Нацыянальнага мастацкага музея.

Музычная ілюстрацыя:

Святлана Стэфаненка (клавішы)

Алена Сяргеенка (гітара)

Елізавета Вільчык (флейта)

Анастасія Ярашук (віяланчэль)

Алена Дзмітрыева (скрыпка)

Таццяна Беразоўская (перкусія)

 

У рамках Індустрыйнай платформы фестывалю кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» сёлета адбудзецца каля 20 мерапрыемстваў: лекцый пра кіно і скандынаўскі дызайн, пашыраных Q&A, музычных канцэртаў.

  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка