Ззянне Паўночнага Дыска | Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка
Ззянне Паўночнага Дыска

Northern Disco Lights

Рэж. Бэн Дэвіс

Дакументалны фільм «Ззянне Паўночнага дыска» распавядае 20-гадовую культавую гісторыю групы падлеткаў у арктычным горадзе Тромсё, якія змянілі музычную гісторыю сваёй краіны. Каб пазбегнуць нуды сталення ў маланаселеным халодным нарвежскім горадзе, яны стварылі ўласную музычную сцэну, радыёстанцыі, вечарыны i папулярныя мелодыі. «Ззянне Паўнчонага дыска» натхніла цэлыя пакаленні дзяцей, якія зменяць танцавальную музыку Нарвегіі назаўжды. У фільме з’яўляюцца такія зорныя музыкі як Bryan Ferry, Bjørn Torske, Prins Thomas, DJ Strangefuit, Todd Terje, Nemone (BBC 6 Music), Mental Overdrive, Idjut Boys, Lindstrøm, Bill Brewster і шмат iншых. Вы ўбачыце больш за 200 здымкаў і відэаролікаў з эксклюзіўных архіваў.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі
Беларуская прэм’ера

Жанр

Дакументальны

Год

2016

Краіна

Нарвегія

Час

74 хв.