
Новы чалавек (16+)
Homo Novus
Рэж. Анна Відулея
1938 год. Бедны мастак Юрыс Упенайс прыязджае з вёскі ў Рыгу адначасова з мастаком Эйжэнсам Жыбекам, які вяртаецца з Парыжа, са спадзевам атрымаць спадчыну свайго дзядзькі. У той час, як Упенайс верна служыць мастацтву, атрымлівае падтрымку ад рыжскай багемы і расце ў прафесійным плане, Жыбека працягвае апускацца. Бацька Жыбекі перадаў усю сваю маёмасць на карысць конкурса мастакоў, пераможца якога паедзе атрымліваць адукацыю у Парыж. Пад кіраўніцтвам куратара і крытыка Курцумса Упенайс знаёміцца з камічнымі прадстаўнікамі мастацкага свету, перажывае поспехі і няўдачы, прыніжэнні і каханне. Жыбека ж страчвае грошы і любімых, прайграе ў конкурсе, але адчувае палёгку, прысвяціўшы сябе мастацтву. Упенайс перамагае ў конкурсе, але не падпарадкоўваецца мастацкім плыням, памятаючы словы свайго старога настаўніка Піегазса: “Сапраўдныя мастакі спрабуюць зразумець і раскрыць у карцінах дух сваёй нацыі”.
Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі
Беларуская прэм’ера
Жанр:
Год:
Краіна:
Час:
Камедыя
2018
Латвiя
90 хв