ØNLINE FAQ
ØNLINE FAQ
ØNLINE FAQ
ØNLINE FAQ
ØNLINE FAQ
ØNLINE FAQ
ØNLINE FAQ
Online FAQ // Анлайн:
пытанні, якія найчасцей задаюць
1. Як усім гэтым увогуле карыстацца?
У 2020 годзе за дастаткова кароткі тэрмін мы з нуля стварылі ONLINE-платформу, якая, мае сістэму аховы фільмаў ад пірацтва. У 2021 мы стараемся яе палепшыць і ўдасканаліць. Усё, што вам патрэбна, гэта як звычайна ўважліва азнаёміцца з праграмай кінафестывалю, выбраць фільмы альбо цэлыя праграмы, якія вас зацікавяць, і аплаціць доступ для прагляду. Падрабязная інструкцыя, як набываць доступ да фільмаў, знаходзіцца ТУТ.

Мы не выключаем магчымасці таго, што нейкія моманты мы не прадумалі альбо прадумалі недастаткова добра. Таму тут мы спадзяёмся на вашу цярплівасць і разуменне, а таксама на зваротную сувязь. Калі ласка, дзяліцеся сваім карыстальніцкім вопытам, каб у будучыні мы маглі, калі неабходна, палепшыць усю сістэму згодна з вашымі пажаданнямі.

2. Ці ёсць магчымасць глядзець фільмы з мабільнага ўстройства?
Так, калі вы аплацілі доступ да прагляду кантэнту, вы можаце глядзець яго і з вашага мабільнага ўстройства.
3. А што рабіць у выпадку, калі штосьці не працуе?
Калі раптам у вас штосьці не працуе, калі ласка, не панікуйце і не лайце нас. Пішыце на адрас support@northernlightsff.com, і мы адкажам вам і пастараемся дапамагчы з вашай праблемай.
4. У мяня не атрымліваецца паглядзець трэйлер/фільм. Чаму?
Увесь кантэнт на нашай плафторме абаронены пры дапамозе DRM Google Widevine. З-за гэта спіс браўзераў, якіяпадтрымліваюцца, абмежаваны да Chrome, Firefox, Opera. У браўзерах Safari и Edge прайграванне, на жаль, не падтрымліваецца. Для таго, каб праверыць, ці прайграе ваш браўзер абароненае відэа, калі ласка, скарыстайцеся старонкай праверкі: https://online.northernlightsff.com/be/drmtest/
5. Чаму фільмы даступны толькі на працягу аднаго дня?
Гэта таксама звязана з абмежаваннямі ад праваўладальнікаў і рэсурсамі кінафестывалю. Больш за тое, мы хацелі максімальна захаваць фестывальны фармат, а не ператвараць кінафестываль у звычайную анлайн-медыятэку. Магчыма, у будучыні мы адаптуем платформу і ўмовы зменяцца, але ў дадзены момант аб гэтым казаць рана і складана.
ØNLINE FAQ
ØNLINE FAQ
ØNLINE FAQ
ØNLINE FAQ
ØNLINE FAQ
ØNLINE FAQ
ØNLINE FAQ