На краі
Дыскусія пасля фільма «War Photographer»
У дыскусіі возьмуць удзел беларускія фатографы, якія працавалі ў гарачых кропках, яны распавядуць пра выклікі, з якімі сутыкаецца фотарэпарцёр на вайне, і пра тое, ці можна бачыць прыгажосць нават падчас страшных падзеяў.
26/10/2020
20:00
Мадэратар: Максім Жбанкоў
Мова: беларуская, руская, англійская з перакладам
Бясплатна, па рэгістрацыі
Ігар Пешахонаў – фотамастак, нарадзіўся ў Віцебску, жыве ў горадзе Ліда. У 1986-1987 гадах праходзіў ваенную службу ў Афганістане ў складзе 56-й дэсантна-штурмавой брыгады. Узнагароджаны медалём «За адвагу». Падчас ваеннай службы шмат фатаграфаваў.
З 1988 году займаецца фатаграфіяй прафесійна, удзельнічае ў шматлікіх выставах. Аўтар-складальнік відавых альбомаў.
Максім Жбанкоў – культуролаг, кінааналітык, журналіст. Кандыдат філасофскіх навук, аўтар кнігі «NO STYLE. Белкульт паміж Вудстокам і Дажынкамі».
Борыс Бенджамін Бертрам – дацкі кінарэжысёр, прадзюсар і парнёр кампаніі па вытворчасці дакументальных фільмаў Good Company Pictures. Фільмы Бертрама прысвечаныя міжнародным праблемам і вырашэнню канфліктаў. У 2018 годзе ён зняў дакументальны фільм «Прытулак для людзей» пры падтрымцы ІКЕА, дзе даследаваў, як людзі з розных куткоў свету ўспрымаюць панятак дому. У 2019 годзе ён зняў фільм «Ваенны фатограф», які распавядае пра дацкага ваеннага фатографа Яна Грарупа.

Ігар Пешахонаў
Таня Капітонава
Борыс Бенджамін Бертрам
Таня Капітонава – фатографка-фрылансерка. Апошнія паўгады працуе ў навіновай журналістыцы. Асвятляе пратэсты ў Беларусі са жніўня гэтага году.
Максім Жбанкоў
Глядзець
дыскусію
>>
Нашы партнёры
На краі
Дыскусія пасля фільма «War Photographer»
У дыскусіі возьмуць удзел беларускія фатографы, якія працавалі ў гарачых кропках, яны распавядуць пра выклікі, з якімі сутыкаецца фотарэпарцёр на вайне, і пра тое, ці можна бачыць прыгажосць нават падчас страшных падзеяў.
26/10/2020
20:00
Мадэратар: Максім Жбанкоў
Мова: беларуская, руская, англійская з перакладам
Бясплатна, па рэгістрацыі
Ігар Пешахонаў – фотамастак, нарадзіўся ў Віцебску, жыве ў горадзе Ліда. У 1986-1987 гадах праходзіў ваенную службу ў Афганістане ў складзе 56-й дэсантна-штурмавой брыгады. Узнагароджаны медалём «За адвагу». Падчас ваеннай службы шмат фатаграфаваў. З 1988 году займаецца фатаграфіяй прафесійна, удзельнічае ў шматлікіх выставах. Аўтар-складальнік відавых альбомаў.
Максім Жбанкоў – культуролаг, кінааналітык, журналіст. Кандыдат філасофскіх навук, аўтар кнігі «NO STYLE. Белкульт паміж Вудстокам і Дажынкамі».
Борыс Бенджамін Бертрам – дацкі кінарэжысёр, прадзюсар і парнёр кампаніі па вытворчасці дакументальных фільмаў Good Company Pictures. Фільмы Бертрама прысвечаныя міжнародным праблемам і вырашэнню канфліктаў. У 2018 годзе ён зняў дакументальны фільм «Прытулак для людзей» пры падтрымцы ІКЕА, дзе даследаваў, як людзі з розных куткоў свету ўспрымаюць панятак дому. У 2019 годзе ён зняў фільм «Ваенны фатограф», які распавядае пра дацкага ваеннага фатографа Яна Грарупа.
Ігар Пешахонаў
Таня Капітонава
Таня Капітонава – фатографка-фрылансерка. Апошнія паўгады працуе ў навіновай журналістыцы. Асвятляе пратэсты ў Беларусі са жніўня гэтага году.
Максім Жбанкоў
Борыс Бенджамін Бертрам
Глядзець дыскусію
>>
Нашы партнёры