Прэзідэнт
21 ЛІСТАПАДА
З 00:00 ДА 23:59
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА
Рэж. Каміла Нільсан | Данія, ЗША, Нарвегія | 2021 | 115 хв. | Дакументальны
ONLINE
У 2018 годзе ў Зімбабвэ прайшлі першыя прэзідэнцкія выбары пасля звяржэння дыктатара Роберта Мугабэ, які кіраваў краінай 38 гадоў. Кандыдатаў двое: Эмерсан Мнангагва — пераемнік Мугабэ па мянушцы Кракадзіл — і харызматычны апазіцыйны лідар Нэльсан Чаміза. Палымяныя прамовы 40-гадовага лідара «Руху за дэмакратычныя перамены» выклікаюць водгук у сэрцах зімбабвійцаў. Кіраўнічая партыя нервуецца і шукае спосабы сфальсіфікаваць вынікі галасавання. Калі ў ноч выбараў адбываецца ўкід бюлетэняў, высвятляецца, што сапраўдная барацьба толькі пачынаецца. Другая частка «зімбабвійскай дылогіі» Камілы Нільсан (яе папярэдні фільм «Дэмакраты» ў 2015 годзе стаў найлепшым на кінафестывалі «Трайбека») спалучае ў сабе палітычны трылер, юрыдычную драму і рэпартажы з гушчы пратэстаў. «Прэзідэнт» атрымаў спецыяльны прыз журы ў міжнароднай дакументальнай секцыі кінафестывалю «Сандэнс-2021».
Мова арыгіналу: англійская, шона
Субцітры: беларускія | англійскія
Захапляльны палітычны трылер аб барацьбе Зімбабвэ за дэмакратыю, спрадзюсаваны галівудскімі зоркамі Дэні Гловерам («Смяротная зброя») і Тандзівэ Ньютан («Свет Дзікага Захаду»)
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
ГЛЯДЗЕЦЬ
ТРЭЙЛЕР
НАШЫ ПАРТНЁРЫ