Рэтраспектыва і варкшоп Лайлы Пакальніня | Фестываль кіно Паўночных і
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка
11 i 12 ТРАЎНЯ, 14:00-18:00

velcom cinema by Silver Screen (Dana Mall)

Лайла Пакальніня

Дакументалістыка

Латвiя

РЭТРАСПЕКТЫВА І МАЙСТАР-КЛАС ЛАЙЛЫ ПАКАЛЬНІНЯ

Двухдзённая рэтраспектыва і майстар-клас легенды латвійскай дакументалістыкі і яскравай прадстаўніцы Балтыйскай школы дакументальнага кіно Лайлы Пакальніня адбудзецца ў зале кінатэатра Silver Screen Cinemas.

Лайла Пакальніня – адна з самых знакавых латвійскіх рэжысёрак, якая здымае дакументальнае і гульнявое кіно. Нарадзілася ў 1962 годзе ў Ліепая. Скончыла ВГІК. З 1991 года зняла больш як 25 фільмаў. З’яўляецца сцэнарысткай і прадусаркай многіх сваіх карцін. Атрымлівала прэмію латвійскага кінафестывалю “Вялікі Крыстап” за фільмы “Пітон”, “Вада” ды іншыя. Яе кароткі фільм “Вада” (2006) быў узнагароджаны Залатым Мядзьведзем у Берліне. А фільм Dream Land (Leiputrija) пра муціраваных жывёлаў, якія жывуць на звалцы, атрымаў узнагароду Еўрапейскай кінаакадэміі (2004).


У 2016 годзе ейная мастацкая стужка “Світанак” намінавалася ад Латвіі на “Оскар” у катэгорыі “Найлепшы замежны фільм”. “Світанак” быў паказаны на “Паўночным ззянні” ў 2017 годзе. У дадзены момант Лайла сканчвае чорна-белы фільм “Лыжка” пра тое, чаго каштуе грамадству і прыродзе выраб адной пластыкавай лыжкі. Фільмы Лайлы, як правіла, маюць форму камічнай і адсурдзісцкай містыфікацыі.

На рэтраспектыве ў Менску ў вас ёсць магчымасць паглядзець ключавыя фільмы Лайлы з аўтарскімі каментарыямі, а таксама атрымаць экспертызу ад Лайлы па адным са сваіх бягучых праектаў.

Праграма фільмаў (магчымыя змены):

11 траўня
“Кароткі фільм пра жыццё” / Short Film About Life / 2014 (дакументальны, 2 хв., без дыялогаў)


“Піцца” / Picas / 2012 (гульнявы, 62 хв., з ангельскімі субтытрамі)


“Вадаспад” / Rumba / 2016 (дакументальны, 20 хв., без дыялогаў)

“Паром” / Pramis / 1994 (дакументальны, 16 хв., без дыялогаў)

“Труба” / Skurstenis / 2013 (дакументальны, 51 хв., з ангельскімі субтытрамі)

12 траўня

“Агонь” / Fire / 2007 (гульнявы, 12 хв., з ангельскімі субтытрамі)

“Вада” / Udens / 2006 (гульнявы, 12 хв., з ангельскімі субтытрамі)

“Туфля” / The Shoe / 1998 (гульнявы, 77 хв., з ангельскімі субтытрамі)

“Пошта” / Pasts / 1996 (дакументальны, 21 хв., без дыялогаў)

“Дрымлэнд” / Dream Land / 2004 (дакуменальны, 35 хв., з ангельскімі субтытрамі)

Мерапрыемства адбудзецца на рускай мове. Фільмы дэманструюцца з ангельскімі субтытрамі або без перакладу з-за адсутнасці дыялогаў.


Мадэратар: кінакрытык Антон Сідарэнка