Дарога | Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка
Дарога

Дорога

Рэж. Дзмітрый Калашнікаў

Усё, што толькі можа адбыцца на расійскіх дарогах, дакладна фіксуюць камеры відэарэгістратараў, якія ёсць амаль у кожнай машыне ў постсавецкіх краінах. Супер-аб`ектыўнае відэа яскрава перадае рускі нацыянальны характар ​​і каларыт: перманентнае чаканне цуду і прадчуванне жыццёвай драмы. Палаючы лес становіцца вобразам так
званага «рускага пекла», вайсковы танк каля аўтамыйкі сімвалам абсурду і добрага гумару, а відэа, зробленае каля Крамля ў вечар забойства Барыса Нямцова, сімвалам таго, што зло заўсёды дзесьці побач. А таксама ў фільме шмат іншых смешных і трагічных гісторый, якія чакаюць нас на дарозе ... жыцця. «Дарога» змантаваная з запісаў відэарэгістратараў, зробленых па ўсёй Расіі і адлюстроўвае жыццё як  непрадузяты назіральнік. Жыццё як яно ёсць.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу
Беларуская прэм’ера

Жанр

Дакументальны

Год

2016

Краіна

Беларусь, Расія, Сербія, Харватыя, Боснія і Герцаговіна

Час

67 хв.