СКАЎЦІНГ | Фестываль кіно Паўночных і Балтыйс
15 ТРАЎНЯ, 14:00-17:00

Zal #2 у галерэі Арт-Беларусь | вул. Казлова, 3

СКАЎЦІНГ ДАКУМЕНТАЛЬНЫХ ПРАЕКТАЎ АД B2B DOC І «ПАЎНОЧНАГА ЗЗЯННЯ»

15 траўня прадстаўнікі платформы B2B Doc прыедуць у Мінск для пошуку новых праектаў дакументальнага кіно, якія толькі пачалі ажыццяўляцца, або пакуль знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі.

 

Запрашаем беларускіх кінематаграфістаў, якія працуюць над ідэяй фільма (альбо толькі пачалі здымкі), прэзентаваць свае праекты на экспертнай панэлі B2B Doc. Удзел у мерапрыемстве дапаможа вам знайсці партнёраў і/або спонсараў для падтрымкі вашага праекту.

 

Лепшым праектам будзе прадстаўлена магчымасць далучыцца да праграмы B2B Doc, якая дапаможа кінематаграфістам развіваць свае праекты і прасоўваць іх на міжнародны кінарынак.

 

Крытэры адбору праектаў:

  • праект мусіць мець міжнародны патэнцыял, то бок быць цікавым шырокай аўдыторыі па-за межамі вашай краіны;

  • праект мусіць быць паўнаметражным (72+ хвіліны);

  • праект мусіць мець трэйлер / тызер з ангельскімі субтытрамі (не больш за 5 хвілін), які збольшага апісвае вашу гісторыю.

 

B2B Doc (Baltic to Black Sea Documentary Network) — гэта нефармальная платформа для кінематаграфістаў, якія жывуць і працуюць паміж Балтыйскім морам на Поўначы і Чорным морам на Поўдні. B2B Doc — гэта месца, дзе стваральнікі фільмаў (ад пачаткоўцаў да вопытных рэжысёраў і прадзюсараў) сустракаюцца і абменьваюцца досведам, дапамагаюць адзін аднаму разам ствараць дакументальнае кіно на міжнародным узроўні.

B2B Doc — гэта настаўнік. Мы прафесійна дапаможам вам развіць ваш праект, які вы зможаце прадставіць на рынку;

B2B Doc — гэта нэтворкінг. Мы пазнаёмім вас з калегамі з іншых краінаў, якія шукаюць гісторыі накшталт вашай, або ім патрэбны ваш кінавытворчы вопыт;

B2B Doc — гэта спонсар. Калі праект, які атрымаў нашу падтрымку, пасля абраўся на буйны рынак, пітчынг-сэсію альбо інкубатар, вы можаце разлічваць на нас пры запыце трэвэл-гранта;

B2B Doc — гэта НЕ прадзюсарская кампанія. Вы мусіце самастойна прадзюсаваць ваш фільм, ці мы можам дапамагчы вам знайсці партнёра;

B2B Doc — гэта НЕ кінафонд. Мы не спансуем вашу кінавытворчаць, але мы можам паказаць вам існуючыя фандрайзінгавыя магчымасці і навучыць, як імі карыстацца;

B2B Doc НЕ з’яўляецца камерцыйнай установай. У нас няма членскіх унёскаў, і нашыя паслугі для вас бескаштоўныя; проста зрабіце добрае кіно, узгадайце нас, і мы будзем рады падзяліць з вамі ваш прафесійны поспех.

 

B2B DOC падтрымаў такія беларускія дакументальныя праекты, як «Мая бабуля з Марса» Аляксандра Міхалковіча, «Чыстае мастацтва» Максіма Шведа, «Просты фільм пра любоў» Любові Зямцовай і іншыя.

 

Больш пра B2B Doc — на сайце www.b2bdoc.se

 

Мерапрыемства арганізаванае B2B Doc у партнёрстве з міжнародным кінафестывалем Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне».

  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка