Старажытны лес | Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўно
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка
Старажытны лес

Sengire

Рэж. Міндаўгас Сурвіла

Паэтычны і нетыповы фільм пра розных насельнікаў стогадовага лесу: яны жывуць на зямлі, у паветры і ў вадзе. Тут няма закадравага голасу – толькі гукі лесу і мова жывёлаў. У свеце жывёлаў часам складана зразумець, што адбываецца насамрэч – рытуал спароўвання або пачатак бою. Адсутнасць прафесiйнага тлумачэння пакідае нам, гледачам, прастору для свабоднага разважання. Калі дыстанцыравацца і паглядзець на гэты жывёльны свет збоку – то нечым ён падасца вельмі падобным да свету людзей. Чым?

Фільм дэманструецца без субтытраў, бо не патрабуе перакладу з мовы жывёлаў

Жанр

Дакументальны

Год

2017

Краіна

Літва

Час

85 хв.