Ciльвана | Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка
Сільвана

Silvana

Рэж. Алівія Кастэбрынг, Міка Густафсан, Крысціна Цыубанэліс

Шведская рэперка Сільвана Імам штурмуе Скандынавію сваёй бескампраміснай лірыкай i выступае супраць усіх формаў прыгнёту і гвалту. Яна увасабляе голас новага пакалення. Гэты фільм паказвае шлях Сільваны ад падпольнай мастачкі да рэп-іконы, якая атрымае
некалькі буйных узнагародаў і пачне стасункі са шведскай поп-артысткай Беатрыс Элі. Аднак, праз усяго адзін год, поспех раптам спыняецца. Сільвана больш не хоча насіць на сабе цяжар штампа «моцная жанчына». Яна вырашае паказаць сябе з новага боку, «таму што не iснуе супер-герояў, але ёсць проста людзі».

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі
Беларуская прэм’ера

Жанр

Дакументальны

Год

2017

Краіна

Швецыя

Час

90 хв.