ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ СВЯТКУЕ 100-ГОДДЗЕ БАЛТЫЙСКІХ РЭСПУБЛІК
  • Черный значок YouTube
  • Черный Instagram Иконка
  • Black Vkontakte Иконка
  • Черный Facebook Иконка

ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ СВЯТКУЕ 100-ГОДДЗЕ БАЛТЫЙСКІХ РЭСПУБЛІК

12/4/2018

 

«Паўночнае ззянне», фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін сёлета далучаецца да святкавання 100-годдзя Незалежнасці Балтыйскіх рэспублік - Літвы, Латвіі і Эстоніі!

 

З гэтай нагоды ў кінапраграме фестывалю будзе 5 фільмаў ад трох балтыйскіх краін-удзельніц (Літва, Латвія, Эстонія).

Гэта латвійскі гульянвы фільм «Хронікі Мэлані» Віестурса Каірыша (22 красавіка, 19:00, к/т МІР), якi распавядае жудасную гicторыю латвійскай жанчыны Мэлані, дэпартаванай з Латвіі ў Сібір па загадзе Сталіна.

 

Эстонскi дакументальны фiльм «Савецкія хіпі» Тэр'е Тоомісту (22 красавіка, 22:00, к/т МІР), якiя марылi пра уласную свабоду. Фільм прыедуць прадстаўляць удзельнікі хіпі-кам'юніці з Магілёва, чые архівы часткова выкарыстаныя ў фільме.

 

Паэтычны літоўскі дакументальны фільм у аўтарстве Міндаўгаса Сурвіла, якi распавядзе пра розных насельнікаў стогадовага лесу - «Старжытны лес» (23 красавіка, 19:00, к/т МІР).

 

Фiльм «Каралеўская змена» Ігнаса Мішкініса (Літва) кранае тэму добрых палiцэйскiх цi чалавека ў пагонах. Зняты ў стылі фільмаў братоў Коэнаў фільм не пакіне абыякавымі сапраўдных аматараў мастацтва кіно.

 

Прыііт Пяясукэ, рэжысёр з Эстонii, прадставiць свой iндзi-фiльм «Канец ланцужка» 25 красавіка ў 19:00 (к/т МІР).

 

Таксама ў рамках Iндустрыйнай платформы фестывалю адбудуцца два майстар-класы ў Акадэмii мастацтваў (Чычэрына 1).

 

23 красавіка ў 14:00 майстар-клас Віестурса Каірыша (Латвія) - «Як сумяшчаць працу рэжысёра ў таэтры і кіно».

 

24 красавіка ў 14:00 - майстар-клас Прыііта Пяясукэ (Эстонія) - «Як сабраць грошы на поўнаметражны індзі-фільмі на краўдфандзінгу і перажыць адмову ад Арва Пярта».

 

Уваход на ўсе майстар-класы вольны, па абавязкавай папярэдняй рэгicтрацыі (для рэгістрацыі - цісніце на лінк з імёнамі рэжысёраў).  

Усе кiнапаказы абдудуцца у к-т «Мiр», Казлова, 4а. Кароткi змест усiх стужак глядзiце тут (клiкайце на гiперлiнк).

 

Афіцыйнае адкрыццё фестывалю адбудзецца 19 красавіка ў кінатэатры «Мір» (Мінск, вул. Казлова 4А).

 

Сачыце за навінамі на нашых старонках ў Facebook, VK, сайце northernlightsff.com i афiцыйным акаўнце ў Iнстаграме. На нашым канале на YouTube глядзiце ўсе трэйлеры фестывальных фільмаў.

 

Арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве (www.norden.lt).

Суарганізатары: Пасольства Наврегіі ў Кіеве, Дацкі Інстытут культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, тэлеканал «Настоящее время», УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама - «КиноМинска».

 

Генеральныя партнёры: Офіс Пасольства Фінляндыі ў Беларусі, Пасольства Каралеўства Швецыя ў Беларусі, Пасольства Эстоніі ў Беларусі, Пасольства Літвы ў Беларусі, Пасольства Латвіі ў Беларусі, Пасольства Даніі ў Маскве, Прадстаўніцтва Фарэрскіх астарвоў у Маскве, Ісландскі цэнтр кіно, Фінскі фонд кіно, Эстонскі інстытут кіно, Нарвежскі інстытут кіно, Шведскі інстытут кіно, Дацкі інстытут кіно, Літоўскі цэнтр кіно, Нацыянальны кінацэнтр Латвіі.

 

Партнёры: гатэль Double Tree Hilton, афіцыйны дыстрыбутар Ford у Беларусі, служба таксі «Пятніца», арт-суполка «Sinie Gory», прадзюсарская кампанія Volia Films, прадакшн-кампанія «Наша Студия», рэнтал-хаўз FirstRental, бар Svobody 4, кавярня «Зерно», Moonlightroom.by, Event Space, DataHata.by, Blockbuster.by.

 

Інфармацыйныя партнёры: afisha.tut.by, citydog.by, 34mag.net, 34travel.by, ByCard.by, kinopark.by, Belarus3, Belarus24, nina.nn.by, The Village.

 

Share on Facebook
Share on Twitter
Please reload